
ВІЦЕНЬ
ВІЦЯЗЬ ПАГОНІ
Вялкі князь Віцень... Невядома, дзе і калі ён нарадзіўся, і пра смерць ягоную таксама дакладна нічога не вядома. А пра жыццё? А пра тыя гады, калі стаяў князь на чале нашай дзяржавы?ВІЦЯЗЬ ПАГОНІ
У "Хроніцы Літоўскай і Жамойцкай" даводзіцца, што Віцень жыў у Жамойціі. Нібыта там, у двары Эрыгойла, убачыў яго, "дитя обличем велми хорошо и взросту цудного", Тройдзень, узяў яго служыць да сябе каморнікам, потым за "цноту его и доброе заховане, вчынил его в себе маршалком", а перад смерцю запаветаваў яму велікакняжацкі пасад. Але гэтае паведамленне падобнае на міф. Хроніка Дузбурга называе Віценя сынам правіцеля Літвы Лютавера, які ўладарыў пасля Тройдзеня. У некаторых крыніцах Лютавер называецца Путуверам альбо Будзівідам. Ён выхоўваў Тройдзеневых сыноў і пасля смерці захапіў уладу ў свае рукі. А Васкрасенскі летапіс сцвярджае, што Віцень быў сынам полацкага князя Гердзеня. Гэтае паведамленне ў свой час пацвердзіла і Кацярына Другая, якая цікавілася генеалогіяй уладароў Вялікага княства Літоўскага. Дарэчы, ў Маскве, пры царскім двары Гедымінавічаў прызнавалі за нашчадкаў полацкага князя Расціслава Рагвалодавіча, пра што маскоўскія баяры афіцыйна паведамлялі панам Вялікага княства: "Только вспомниты старину, каким образом гетманы литовские Рогволодовичей Данила и Мовколда на Литовское княжество взяли...". А родавы герб Гедымінавічаў "Калюмны", або "Гедымінавы слупы", лічыўся ў Маскве як "печаты полотская".
На славянскае паходжанне Віценя паказвае яго імя. Такое імя насіў першы вядомы ў гісторыі князь абадрытаў. Сустракалася яно і ў часы Старажытнай Русі сярод усходнеславянскага баярства, а пазней было пашырана на Беларусі. Ёсць меркаванне, што з імем Віцень (Віт) звязаны назвы ракі Віцьба і горада Віцебска (па-старому - Вітбеска). На славянскія карані Віценя ўказваюць і імены ягоных сыноў: Воіна і Фёдара. Імя трэцяга сына, Гедыміна, відаць, з'яўляеца крыўскім. На гэтую думку наводзіць факт існавання ў 16 стагоддзі паселішча Едыманава ў Цвярскім павеце на землях, якія каланізавалі крывічы. Некаторыя гісторыкі лічаць Фёдара і Гедыміна не Віценевымі сынамі, а братамі. Так, есць звестка з ордэнскага дакумента, дзе Гедымін названы братам Віценя. Але іншыя крыніцы ўказваюць іншае. Напрыклад. "Хроніка Літоўская і Жамойцкая" называе Гедымина "сын великого князя Витена". Тое самае сцвярджаецца і ў "Хроніцы Быхаўца", і ў "Хроніцы вялікіх князеў літоўскіх", і ў "Начале государей литовских", і ў Васкрасенскім летапісе.
Шмат таямніц пакінуў пасля сябе Віцень. Дзе ён княжыў? Які горад быў пры ім сталіцай Вялікага княства Літоўскага? Кернаў - сцвярджае "Хроніка Быхаўца". Вядома, што Наваградак пры Міндоўгу і Войшалку стаў першай сталіцай новай дзяржавы, гэта зафіксавана ў розных крыніцах. Памяць пра гэта захавалі і беларускія паданні. Тое, што Тройдзень сядзеў у Наваградку, вынікае з тагачаснай традыцыі: валадар дзяржавы абавязаны валодаць сталіцай і абвяшчаецца там на валадарства. Значыць, Тройдзень як Войшалкаў наступнік павінен таксама сядзець у Наваградку. Па той жа логіцы і Віцень павінен быў уладарыць у Наваградку. Зноў няма пра гэта звестак. Існуюць толькі ўскосныя сведчанні.
Але Гедымін, які, пэўна, сеў пасля бацькавай смерці, спачатку застаўся ў Наваградку, г.зн. - у сталічным горадзе. Такім чынам, не выклікае сумненняў, што менавіта ў Наваградку і княжыў Віцень і менавіта гэты горад быў сталіцай Вялікага княства Літоўскага.
Віценева княжанне прайшло ў войнах з польскімі і жамойцкімі феадаламі, з прускімі і лівонскімі крыжакамі. Пра спакойнае жыццё прыходзілася толькі марыць. За 24 гады яго княжання Віцень здзейсніў 11 паходаў у Прусію, 5 - у Лівонію, 9 - у Польшчу. Скарыўшы адну за другой прускія землі, тэўтоны выйшлі да межаў Вялікага княства Літоўскага. Толькі Нёман аддзяляў літвінскія і жамойцкія землі ад ордэнскіх уладанняў.
У вайне з крыжакамі неабходна было забяспечыць надзейны тыл з боку Польшчы. Яшчэ ў 1279 годзе Тройдзень заключыў мір з мазавецкім князем Баляславам, але Малая Польшча падтрымлівала Ордэн. У 1283 годзе Віцень з войскам напаў на Сандамірскую зямлю. Падобныя паходы адбываліся імкліва. Як правіла, літвінскія дружыны ўхіляліся ад сустрэчы з варожым войскам, рухаліся па лясах, нечакана нападалі на весі і гарады і, парабаваўшы іх, захашўшы палон, вярталіся назад. Так адбылося і зараз. Але на адваротным шляху Віценя дагналі з войскам кракаўскі і сандамірскі ваяводы і разбілі ягоную дружыну.
Паражэнне адразу скарысталі крыжакі. Яны захапілі аўкштайцкую крэпасць Бісену. Пасля, у 1284 годзе, крыжакі пад зверхнасцю магістра Конрада Тырберга падьпплі да Гародні. Выбар быў не вьшадковым: валоданне горадам давала магчымасць Ордэну свабодна нападаць як на Літву, так і на яе сталіцу - Наваградак. Скарыстаўшы са здрады князя Скомунда, які са сваім племем знайшоў прыгулак у Гародні, крыжакі спалілі гарадскія прадмесці.
Гэтыя напады паклалі пачатак вайны Вялікага княства з Прускім ордэнам. Помсцячы за напад на Гародню ў 1284 годзе, Віцень у 1286 годзе сабраў літвінскае войска, у якое ўваходзілі таксама жамойцкія і прускія воі, напаў на саюзную Ордэну Польшчу і захапіў Добжын. Горад і наваколле падвергліся страшнаму спусташэнню, толькі ў палон было выведзена каля дзевяці тысяч нявольнікаў.
Напужаны польскі кароль Лешка Чорны звярнуўся да Папы рымскага Мікалая IV з просьбаю абвясціць крыжовы паход на Літву. І вось у Заходняй Еўропе папскія агенты пачалі заклікаць хрысціян выступіць на "ворагаў хрысціянтва - паганых літвінаў". У Прусію з'язджаліся шматлікія пілігрымы, і тыя, хто шчыра хацеў прыняць крыж і паслужыць хрысціянству, і тыя, хто жадаў папоўніць свае апусцелыя кішэні.
У 1289 годзе Віцень напаў на Самію. У Ордэне зразумелі, што вайна з Вялікім княствам чакаецца жорсткая і доўгая. Нельга было спадзявацца на тыя лёгкія перамогі, што атрымлівалі тэўтоны ў Прусіі. Ордэну супрацьстаялі не раз'яднаныя прускія землі, а моцная, з добрай вайсковай арганізацыяй і эканамічнай базай дзяржава. Развітая эканоміка Наваградскай зямлі дазваляла Віценю мець дастатковую колькасць зброі, будаваць каменныя замкі. Цяпер крыжакі вьмушаны былі крывёю паліваць кожны метр заваяванай зямлі.
Ордэн адмаўляецца ад шырокіх наступальных дзеянняў і пераходзіць да тактыкі, якой карыстаўся ў войнах з арабамі - будаўніцтва на новых землях замкаў, што выконвалі б ролю апорных пунктаў у далейшай заваёве Жамойціі і Аўкштайціі і ў канчатковай мэце - Вялікага княства Літоўскага. Адзін за адным на Нёмане паспешліва ўзводзяцда ордэнскія замкі: Рагніт, Тыльзіт, Хрыстамемель, Шалаўэнбург, Георгенбург, Марыенбург. Адначасова прускія рыцары актывізуюць сувязі з Польшчай і Лівонскім ордэнам, падбіваючы іх выступіць супраць Вялікага княства.
Трэба было абавязкова сарваць гэтую змову, не даць магчымасці саюзнікам адначасова выступіць на Літву. У 1294 годзе адбыўся спусташальны паход на Польшчу, у Ленчыцкую зямлю. Непадалёку ад Сахачова Віцень даў бой войскам князя Казіміра. У той бітве Віцень перамог войска ворага, а самога Казіміра забіў. Пасля гэтага Польшча хаця і не змяніла сваёй арыентацыі на саюз з Прускім ордэнам, але ўжо не здолела весці актыўную барацьбу супраць Вялікага княства Літоўскага. А гэта была перамога.
На карысць Вялікага княства складвалася становішча і ў Лівоніі. Віцень скарыстаў канфлікт рыжан з лівонскімі рыцарамі. Канфлікт наспяваў даўно. Ордэн імкнуўся падпарадкаваць сваёй уладзе Рыгу, патрабаваў сабе трэць гарадскіх даходаў. Уступіўшы ў Ганзейскі саюз, Рыга багацела з гандлю. У руках рыжскіх купцоў назапасіліся немалыя грошы, на якія можна было наняць войска. Патрэбнасць у мечаносцах адпала. І варта было крыжакам чарговы раз напасці на рыжан, як яны паўсталі супраць Ордэна, забілі 60 рыцараў, рыжскага камандора павесілі за бараду, разбурылі ордэнскую царкву. Магістр Бруна пачаў рыхтаваць войска для падаўлення паўстання. Ордэнцы захапілі рыцарскага архібіскупа і кінулі яго ў вязніцу Ноермюленскага замка.
Віцень уважліва сачыў за падзеямі ў Лівоніі. Каб заахвоціць Рыгу да саюзу з Вялікім княствам, ён абяцаў рыжскаму ахібіскупу хрысціць Літву. Абяцанне сваё падмацаваў тым, што пасылаў лісты да папскага легата Францыска і архібіскупа Фрыдрыха, просячы іх прыслаць каталіцкіх святароў для якіх ён пабудаваў царкву.
Віцень добра разумеў выгаду саюзу з Рыгай: Лівонскі ордэн пазбаўляўся надзейнага тылу і не змог бы весці вайну супраць Вялікага княства. Таму адразу, як толькі рыжане звярнуліся да яго з просьбай аб дапамозе, князь на чале войска рушыў на Рыгу, дзе злучыўся з гарадскім апалчэннем. Аб'яднанае войска авалодала рыцарскім гарадскім замкам і крэпасцю Корнус. 1 чэрвеня 1298 года літвінская дружына і атрад рыжанаў сустрэліся на рацэ Трэйдры з арміяй Лівонскага ордэна. Сам магістр Бруна павёў крыжакоў у бой. Не паспеўшы пастроіцца ў баявыя парадкі, саюзнае войска пачало адступаць. Пад мячамі крыжакоў загінула восем соцен вояў. Здавалася, усё паражэнне! Ужо гучалі пераможныя крыкі ордэнцаў. У гэты небяспечны момант Віцень спыніў адступленне сваіх вояў, перашыкаваў іх і павёў у наступ. Удар быў настолькі сакрушальны, што крыжакі не вытрымалі і кінуліся наўцёкі. На полі сечы засталіся дваццаць два ордэнскіх рыцары і болей за тысячу пяцьсот крыжакоў. Загінуў і магістр Бруна.
Пасля гэтай перамогі Віцень стаў гаспадаром Лівоніі. Ягоныя атрады рабуюць ордэнскія землі. У аблозе апынуўся замак Ноермюлен, дзе сядзеў у вязніцы архібіскуп. Такога паражэння Ордэн не меў ніколі з дня свайго заснавання. Яшчэ адзін удар і Ордэн перастаў бы існаваць.
У Прусію з Венецыі прыбывае вялікі магістр Ордэю тэўтонаў Готфрыд Гогэнлоэ. Па ягонаму загаду на дапамогу лівонам вьгступіў з войскам кенігсбергскі камандор Бертольд Брыгавен. Разам з ім ехаў і прызначаны на месца забітага Бруна новы лівонскі магістр Готфрыд Рог. У Лівоніі прускія рыцары злучыліся з рэшткамі лівонскага войска і нечакана напалі на літвінскую дружыну і рыжанаў, што здабывалі Ноермюлен. Паколькі ордэнскія хронікі не згадваюць пра Віценя, ён, відаць, не быў у гэты час пад замкам. Ад выгаднага саюзу з Рыгай давялося адмовіцца. Але мір, заключаны пасля гэтае бітвы з Вялікім княствам, звязваў Лівонскаму ордэну рукі, і той аж да 1330 года так і не змог дзейнічаць супраць Літвы і Полацка.
Кароткі мірны час, які выпаў Вялікаму княству, Віцень імкнуўся выкарыстаць з найбольшай карысцю. Трэба было ўмацаваць сваю ўладу ў дзяржаве, зламаць супраціўленяе жамойцкіх феадалаў, што падтрымлівалі немцаў, і галоўнае - Полацк. І ў Наваградку, і ў Полацку разумелі неабходнасць аб'яднання дзвюх дзяржаў у адну, каб агульнымі сіламі супрацьстаяць крыжацкаму і мангола-татарскаму ціску.
Датай аб'яднання Вялікага княства Літоўскага і Полацка лічыцца 1307 год. Выгада ад аб'яднання была ўзаемная. Літва атрымала магчымасць прарваць гандлёвую блакаду Прускага і Лівонскага ордэнаў і весці гандаль з Полацкай зямлёй. У Віценевым войску з'явіліся "рускія" дружыны. У сваю чаргу, Полацк захаваў вечавы ўклад, аўтаномнасць сваёй зямлі, самастойнасць у правах веры і гандлю. Полацкія купцы маглі гандляваць па ўсёй Літве без мыта. Полацкая зямля падчас вайсковых дзеянняў магла выкарыстаць дружыны з Літвы, і суседзі асцерагаліся нападаць на полацкія ўладанні. Не выпадкова, амаль на працягу трыццаці гадоў на Полаччыне панаваў мір.
Полацкая культура, прававыя нормы значна ўплывалі на развіццё культуры і права Вялікага княства. Полацкія святары маглі без перашкод прапаведаваць слова Божае сярод паганскага насельніцтва Верхняга Панямоння і Аўкштайціі. Аб'яднанне Літвы і Полацка аблегчыла крыўскую каланізацьпо балцкіх земляў. У часы Віценя тут вырастае значны крывіцкі цэнтр Крыўгорад, або Вільня, якая пры Гедыміне стане сталіцай Вялікага княства.
Паводле летапісных звестак, менавіта Віцень прыняў герб Пагоня як адзін з галоўных атрыбутаў літвінскай дзяржавы. Вось як пра гэта кажа Густынскі летаігіс: "А Витен нача княжити над Литвою, измысли себе герб и всему князству Литовскому печаты: рыцар збройный на коне з мечем, еже ныне наричут погоня". Назва герба Пагоня ясна ўказвае на беларускае паходжанне яго, аб чым, дарэчы, пісаў і польскі гісторык М. Стрыйкоўскі. Італьянец Гваньіні, які ў XVI стагоддзі служыў на Літве, указваў, што ў мінулым гербам Наваградскага княства быў "езднік на белым кані ў чырвоным сцягу з шабляю над галавою".
Барацьбу Віценя за стварэнне Літоўскай праваслаўнай мітраполіі са сталіцай у Наваградку падтрымліваў сын князя Гердзеня цвярскі епіскап Андрэй, які выстушў супраць Маскоўскага мітрапаліта, абвінаваціўшы яго ў сіманіі. Літвінскія паслы зачасцілі ў Канстанцінопаль. То палохаючы каталіцкай пагрозай, то абяцаючы ахрысціць Літву ў праваслаўе, схілялі яны канстанцінопальскага патрыярха прызнаць Літоўскую мітраполію. Дзе не пераконвалі словы - дапамагалі грошы. Багатыя падарункі атрымлівалі і сам патрыярх, і ягонае акружэнне. І вось, у 1316 годзе візантыйскі імператар Андронік Старэйшы зацвердзіў Наваградскую мітраполію. Гэта была важная палітычная перамога Віценя. Аўтарытэт Вялікага княства Літоўскага ўзняўся ў вачах праваслаўнага свету, што давала магчымасць літвінскім святарам уплываць на справы праваслаўнай царквы ва Усходняй Еўропе.
Пачатак XIV стагоддзя Вялікае княства Літоўскае сустракала, вытрымаўшы ўжо не адно выпрабаванне і здолеўшы не толькі абараніць свае землі, але і набыць новыя. Краіна ведала сваю сілу і разумела, што ўся вайна з крыжакамі яшчэ наперадзе.
У 1304 годзе Прускі ордэн папоўніўся рыцарамі з Германіі, і ўжо ў наступным годзе крыжакі напалі на Аўкштайцію. У 1306 годзе магістр Зан двойчы пасылаў ордэнскае войска на Гародню. Крыжакі па-ранейшаму прагнулі авалодаць гэтай крэпасцю. Зноў спалены гарадзенскія прадмесці. Шэсць тысяч крыжакоў рынуліся на штурм замка. Ягоныя абаронцы пад зверхнасцю славутага ваяводы Давыда Гарадзенскага адбілі штурм. Гэта быў семы з 1284 года напад крыжакоў на горад. Усё больш акрэслена вызначаўся напрамак галоўнага ўдару Прускага ордэна - Верхняе Панямонне і Наваградская зямля. Віцень прыклаў нямала намаганняў для ўмацавання Гародні. Старастам горада ен прызначыў сына былога нальшчанскага князя Даўмонта Давыда, і, пакуль Давыда па-здрадніцку не забілі, крыжакі забыліся пра дарогу на Гародню.
У 1311 годзе новая бяда - на Літве, у Польшчы, Прусіі пачаўся страшэнны голад. Трэба было нешта рабіць І Віцень з дружынай нападае на прускія землі Самію і Натангію. Але не палонных, не багатую здабычу браў, а хлеб. Калі ен вяртаўся дадому, услед выстушла крыжацкае войска. Каля Гародні войска, здавалася, ужо было дома на дружыну напалі крыжакі і разбілі яе. Сам Віцень ледзь выратаваўся.
За два тыдні Віцень збірае новае войска - чатыры тысячы езднікаў - і вядзе іх у паход на Прусію. Той паход у Прусію таксама скончыўся паражэннем. 6 красавіка 1311 года Віценева дружына спынілася на адпачынак каля горада Растэнбурга. Ноччу баявы стан акружылі крыжацкія атрады, якія ўзначальваў вялікі маршал, былы прускі магістр Генрых фон Процкі. Літвіны, схаваўшыся за плот, якім быў абнесены лагер, доўга стрымлівалі штурм. Калі ордэнцы ўсе ж такі ўварваліся, цесната, абмежаванасць прасторы не дазволілі Віценю манеўраваць войскамі. Адзін за адньм гінулі ягоныя воі. І сам Віцень быў паранены. Толькі невялікай жменьцы дружыны разам з вялікім князем удалося вырвацца з акружэння, адарвацца ад пагоні і з цяжкасцю дабрацца да Літвы.
Два запар паражэнні аслабілі вайсковую моц Вялікага княства. Ордэн вырашыў нанесці ўдар літвінскай дзяржаве ў самае сэрца - па яе сталіцы Наваградку. У Прусіі паспешліва збіраліся рыцары з усей Еўропы. Каб сарваць крыжацкі паход, Віцень паслаў на Прусію свайго сына Гедыміна, які ў гэты час быў намеснікам у Аўкштайціі. Але ў адказ крыжакі напалі на Аўкштайцію, разрабавалі памежныя сёлы. Тады Гедымін зноў паваяваў ордэнскія землі ў Прусіі. Гэтыя сутычкі былі праверкай сілы перад рашаючымі падзеямі.
У 1314 годзе дзве арміі крыжакоў пад зверхнасцю таго ж Генрыха фон Процкі прыйшлі на Літву. Давыд Гарадзенскі, які падаспеў са сваёй дружынай з Гародні, захапіў крыжацкі стан, абоз, коней і харчы і тым самым вымусіў крыжакоў адступіць ад Наваградка. Загуба дзвюх крыжацкіх армій давала Віценю магчымасць адкінуць крыжакоў ад Нёмана. У 1315 годзе ён вядзе войска на ордэнскія замкі Рагнет і Хрыстамемель. І зноў няўдача. Замкі захапіць не ўдалося.
Гэты паход быў апошняй справай вялікага князя Віценя. Вяртаючыся назад на Літву, Віцень быў забіты ўдарам маланкі. Паводле другой версіі, якую выказалі нямецкія хронікі, Віценя забілі Гедымінавы слугі.
Легендарным было яго нараджэнне легендарнай стала і смерць.
Крыніца:
Вітаўт Чаропка.
Імя ў летапісе.



